Авторизация

Логин:
Пароль:
Забыли свой пароль?

Партнёры

Результаты Общего собрания

23.12.2006 З невялікай затрымкай, выдаем вынікі прайшоўшага ў сераду Агульнага сходу - вышэйшага органу кіравання нашага турклуба. Прысутнічала 23 чалавекі, што склала неабходны кворум прыняцця рашэнняў, прапанаваных на разгляд названага сходу.

Даклад аб праведзенай рабоце у 2006 годзе прапанаваў да ўвагі удзельнікаў наш бяззменны Старшыня Ігар Абярніхін. У дакладзе акрэсліваліся станоўчыя тэндэнцыі развіцця клуб, напрыклад у гэтым годзе арганізаваўны самы масавы катэгарыйны паход за час існавання турклуб. Актыўна прайшло лета са сваім спартыўна-турыстскім лагерам і некалькімі сур'ёзнымі паходамі, актыўна клуб удзельнічае ў розных спаборніцтвах і злётах. Асабліва ўдала праявілі сябе нашы спартсмены на турыстскам пешым марафоне "100 км за 24 гадзіны", марафоне-арыентаванні "Вялікая мядзведзіца", універсіядзе ВНУ па спартыўнаму арыентаванню. На турыстскі злёт студэнтаў у склад каманды БДУІР увайшлі толькі "навічкі", колькасць афіцыйна зарэгістраваных членаў клуба ў гэтым годзе дасягнула свайго найбольшага значэння - 53 чалавекі выбралі турызм і актыўны лад жыцця (зараз клуб налічвае 46 чальцоў). Пашыраецца матэрыяльная база клуба. У гэтым годзе клуб набыў дастатковую колькасць спальнікаў, дыванкоў, карабінаў і іншага турыстскага рыштунку, што дазваляе праводзіць даволі масавыя мерапрыемствы. Што тычыцца негатыўных рэчаў, Старшыня адзначыў, што не атрымалася правесці зімні лыжны паход. Нагадаю, што паход не адбыўся па віне вадохрышчных маразоў , якія напужалі удзельнікаў.  Мала было паходаў выходнага дню, разлічаных на пачынаючых турыстаў і тых , хто проста жадае адпачыць на выхадных. Таксама не хапае розных заняткаў па турызму і трэніровак па тэхніцы. У канцы дакладу Ігар ацаніў сваю працу і працу Савета Клуба, якія шмат чаго робяць на карысць турклуба і прыкладаюць значныя намаганні для развіцця турызму.
Далей разглядалі тыя пытанні, якія былі прыгатаваны загадзя і тыя, якія ўзнікалі ў час абмеркавання. Выбралі новы склад Савета Клуба. У наступным годзе існуючы Савет клуба (Абярніхін Ігар, Гарыдавец Ірына, Кіпрыяновіч Вячаслаў, Савіна Наталля, якія былі абраны паўторна) дапоўніцца Крывавым Сяргеем.

Прыняты каляндарны план работы на 2007 год. Упершыню каляндарны план быў адкрыты для прапаноў любога чальца клуба і гэта прынесла плён. Даданы шэраг мерапрыемстваў, якія мусяць стаць ці не самымі цікавымі ў наступным годзе. З календарным планам турклуба знаёмцеся тут. З іншых рашэнняў адзначу толькі станоўчыя. За плённую руплівую працу на карысць турклуба наш старшыня Ігар Абярніхін атрымаў званне Ганаровага чальца турклуба "Альтаір". Агульны сход патрымаў прапанову адмены членскіх узносаў. Пасля узгаднення гэтага рашэння з Маладзёжным Центрам БДУІР, адпаведныя змяненні будуць унесены ў Статут.

Пасля доўгага абмеркавання, спрэчак і падрабязнага галасавання вызначыліся са спісам неабходнага турыстскага рыштунку, які клуб набудзе ў наступным годзе. Чарговасць закупкі пры дастатковым фінансаванні будзе наступнай:паходныя лыжы, палатка "Зіма", паходная печка, вяроўкі, байдарка, веласіпеды.

На заканчэнне Агульнага сходу, Ігар Абярніхін яшчэ раз падкрэсліў, што жыццё клуба грунтуецца на энтузіязме і энергіі кожнага з нас, і менавіты мы павінны вырашаць якое будучае чакае нас і ў якім напрамку мы будзем развівацца. Па-мойму, гэта асноўная думка прайшоўшага сходу і тая ідэя, якая можа падштурхнуць турклуб і кожнага нашага турыста да новых вяршынь.  

За дапамогу ў правядзенні сходу дзякую Герасімёнак Олесю і Копаця Андрэя.  

Кіпрыяновіч Вячаслаў, сакратар Агульнага сходу.

Возврат к списку